GTranslate

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German Polish Ukrainian
Уроки по Joomla 3 можно найти здесь: http://joomla3x.ru/
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

B-Accessibility

Будзем берагчы свой лес.

Сумесная акцыя Краснаборскага дзіцячага сада – сярэдняй школы з Ляхавіцкім лясніцтвам прайшла ў бліжэйшым да аграгарадка Сяменча лясным масіве

-            А хіба дрэвы ў лесе трэба саджаць? Яны ж растуць там вякамі самі па сабе.

-            Так, канечне, растуць… Але ж бывае, на дрэвы розныя напасці трапляюць: ці ўраган наляціць, ці пажар здарыцца, жук-караед пашкодзіць, ці шмат яшчэ чаго. Лесу таксама дапамога чалавека патрэбна. А яшчэ ў лесе парадак павінен быць, таму дрэвы будзем саджаць акуратна, роўнымі радамі, як па шнурочку.

Шмат пытанняў гучала ў гэты дзень ў адрас лясніка Кільдзеева Ігара Азатавіча і памочніка ляснічага Кокава Сяргея Паўлавіча. Было відаць, што гэтыя “дзядзькі” добра ведаюць сваю справу, сапраўдныя прафесіяналы, а яшчэ добрыя настаўнікі, бо цярпліва і падрабязна адказвалі на ўсе запыты дзетвары.

-            Сёння будзем бярозу саджаць.

Бяроза ў беларускіх лясах даволі распаўсюджана. Яна мае вялікае эканамічнае значэнне, дае смачны бярозавік, добрыя дровы. Белая прыгажуня ўспета ў паэтычных творах, у песенным народным фальклоры, яе ўвогуле лічаць шчаслівым дрэвам.

За справу ўзяліся дружна: адны капалі ямкі, другія ставілі дрэўцы, трэція прысыпалі і беражліва абжымалі зямлёй. Дзеці падчас працы нагадвалі лясных рупліўцаў-мурашоў, дзе кожны ведае сваю справу і накірунак руху: то з дрэўцамі, то па дрэўцы снавалі туды-сюды.

Настрой быў прыўзняты. Асаблівую значнасць справе надавалі апранутыя зялёныя футболкі. Надвор’е выдалася цудоўным, свяціла не па-кастрычніцку яркае сонца, ад цёплага ласкавага ветрыку шапацела рознакаляровае лісце, ствараючы асаблівую музыку лесу. Ніхто і не ўздумаў пра навушнікі, ці пра іншыя сучасныя “гаджэты”.

Пастараліся вучні 6 і 8 класаў на славу. Ў падарунак атрымалі памятныя святлоадбівальныя бралочкі, якія знойдуць сваё месца на школьных ранцах. Гэта не плата, не. Працавалі па жаданню ў рамках акцыі “Чысты лес”. Вярталіся стомленыя, але з пачуццём гонару і асабістай значнасці.

-            Мы саджалі дрэвы ў лесе! Якімі яны вырастуць?

Хочацца верыць, што бярозы надзейна пусцяць моцныя карані і спраўдзяць сваю важную ролю, адведзеную ім прыродай.

Расціце вялікімі, дрэўцы!

Тачыла Таццяна Аляксандраўна

Класны кіраўнік 6 класа

кр бор 4

Участники акции "Чистый лес" Красноборской школы.

кр бор2

Посадка березы.

кр бор1

кр бор6

кр бор5

 

Все новости для раздела